top of page

Кастусь Акула

Заўтра ёсьць учора

пераклад

“Вельмі неразумным ёсьць нам, простым ды малым, з нашымі абмежаванымі Богам магчымасьцямі, спрабаваць спасьцігнуць сэнс усяго існага створанага Ім, ды аспрэчвць Гасподнія шляхі і спосабы”

Вострасюжэтны раман вядомага пісьменьніка Кастуся Акулы напісаны ў Канадзе для канадыйскага чытача. Аўтар распавядае аб складаным лёсе беларускае жанчыны на фоне гістарычных падзей у Беларусі часоў Другое сусьветнае вайны. Гераіня рамана Марыя Каравай, згубіўшы ўсю сваю сям’ю, сама цудам выжыўшы пасьля двух растрэлаў – і немцамі, і партызанамі, -- урэшце рэшт воляй лёсу апынаецца ў Канадзе, дзе сустракае забойцу свае сям’і. Вера і бязвер’е, хрысьціянская пакорлівасьць і барацьба за волю, міласэрнасьць і помста – тыя адвечныя маральныя дылемы, якія даводзіцца вырашаць Марыі, як і ўсяму ейнаму народу, і якія ня страцілі сваёй актуальнасьці для яго й па сёньня.

Раман быў напісаны на ангельскай мове. Гэта першае ягонае выданьне па-беларуску на радзіме ўтара ў перакладзе Ірыны Варабей

вярнуцца да:

Паўлін Джонсан-Тэкэянўакей

Легенды Ванкувера

пераклад

"...-- Але ж ты не паверыш у тую гісторыю...

-- Я паверу ва ўсё, што ты мне тут распавядзеш, Правадыр. Я ўжо гатовая верыць. Ты ведаеш, я ж таксама з забабоннай расы, і ўсе мае дачыненьні з бледнатварымі так і не пазбавілі мяне майго прыроджнага права верыць у дзівосныя здарэньні.

-- Ты заўсёды разумееш, -- сказаў ён, памаўчаўшы.

-- Гэта сэрца маё разумее, -- заўважыла я ціха..."

Паўлін Джонсан-Тэкэянўакей нарадзілася ў 1861 годзе ў Чыфсвудзе, у сваім радавым доме ў Рэзервацыі Шасьці Індзейскіх Народаў блізу Брэндфарда, што ў Антарыё, Канада. Ейны бацька быў вядомым Правадыром народу Магаўк, чыё радавое індзейскае імя Тэкэянўакей узыходзіць да заснаваньня Канфэдэрацыі Іракезаў у 15 ст. яшчэ да таго часу, як эўрапейцы адкрылі Амерыку.

Паўлін ганарылася сваімі карэннымі продкамі, заўсёды падпісваючы сваё імя “Э. Паўлін Джонсан-Тэкэянўакей”.

Гэткім жа чынам яна ганарылася і сваёй маці, Эмілі Гоўэлс, якая была сваячкай англіканцкага месіянэра ды стрыечнай сястрой вядомага амерыканскага пісьменьніка Вільяма Гоўэлса. Паўліна захаплялася сьмеласьцю сваёй маці выйсьці замуж за Магаўка ды выхоўваць сваіх дзяцей у “індзейскім духу ды патрыятызме” – паводле Паўлініных слоў.

Свае вершы ды апавяданьні яна пачала друкаваць ды выконваць на публіцы ў 1886 г. і ў наступныя дваццаць гадоў, выступаючы ў Таронта, пасьля ў Злучаных Штатах ды Англіі, зрабілася самай славутай канадыйскай пісьменьніцай. У эпоху, папярэднюю радыё ды тэлебачаньню, у залаты век публічных літаратурных выкананьняў яна была сапраўднай зоркай.

У 1909 адышоўшы на адпачынак ад сцэны, яна пераехала ў Ванкувер, дзе аднавіла сяброўства са сваім “цілікам-скукамам” (вялікім сябрам) Джозэфам Капілана, правадыром племені Сквамішаў, што жылі на Ціхаакіянскім Узьбярэжжы. Падчас даўгіх гасьцяваньняў ды канойных вандровак, ён апавядаў ёй паданьні свайго народу, якія яна літаратурна аформіла ў знакамітыя “Легенды Ванкувера”.

Натхнённыя сумоўем паміж паэткай Магаўк ды апавядаўцам Скваміш, пададзеныя аўтаркай спачатку як вынік сяброўства, “Легенды Ванкувэра” зрабіліся клясікай, сапраўднай пэрлінай канадыйскай індзейскай ды дзіцячай літаратуры.

Iрына Варабей (перакладчыца)

Таронта, 2009.

Ірына Варабей

Там, дзе сэрца маё

''Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных падзей і момантаў у існаваньні чалавецтва, грамадскасьці і Бацькаўшчыны зацікавяць шырокае кола чытачоў. Кніга карысная тым, хто цікавіцца беларускай гісторыяй, жыцьцём эміграцыі і беларускасьцю наогул. У кнігу увайшлі таксама апісаньні сьвяткаваньняў Дня Незалежнасьці Беларусі ў Канадзе, здымкі, паказваючыя паасобныя экспанаты ў “Беларускім кутку” на выставе, што адбылася ў рамках семінару Таварыства вышывальніц Канады “Stitchers Mosaic – 2005”, ды цікавінкі, якія свежым вокам заўважыла аўтарка ў жыцці беларусаў Канады. Апісаньні з вялікай доляй гумару ды напісаныя лёгкай прыемнай мовай дадуць насалоду самаму прыдзірліваму чытачу.'' -- на сайце Камуніката

''Яе творы -- гэта заўсёды згусткі болю й любові. Яны адкрываюць сьвет непаўторны й чуйны, шматколерны й нераўнадушны. Традыцыйнасьць формы ня робіцца паўторам звыклага ў беларускай літаратуры.

Гэта -- проза перш за ўсё беларускай жанчыны, што ўздымаецца, як паламаныя ў навальніцы каласы, пасьля самых цяжкіх выпрабаваньняў. Гэта проза й вельмі сучаснай жанчыны, што ведае кампутар, чытае эзатэрыку й глядзіць у мінулае вострым поглядам зацікаўленага дасьледніка, які пралічвае хады нацыі й яе памылкі ці беды як у мінулым, так і ў будучыні. 

На сваю зямлю яна цяпер часта глядзіць адтуль, з-за акіяну. І можа таму яе любоў робіцца мудрай і абачлівай. Яе свабода выпакутаваная душою й сэрцам, можа, ад гэтага творца так шануе яе й хоча свабоды для ўсіх суродзічаў, якія часам не разумеюць свайго рабства й сваёй несвабоды.''

Вольга Іпатава ў Прадмове да кнігі

кніга на Камунікаце - спампаваць 

         на Issue - гартаць, чытаць, пампаваць

кніга на Камунікаце - спампаваць 

         на Issue - гартаць, чытаць, пампаваць

кніга на Камунікаце - спампаваць 

         на Issue - гартаць, чытаць, пампаваць

Ірына Варабей

Беларуская нізанка

Туторыял.

Як навучыцца вышываць нізанкай.
Беларуская нізанка (процяг, нацяг...) -- адна з самых старажытных вышывальніх тэхнік, вядомых на Беларусі.

Туторыял на ангельскай мове.

кніга на Камунікаце - спампаваць 

         на Issue - гартаць, чытаць, пампаваць

         на EAC  - гартаць, чытаць пампваць, PDF 

bottom of page