Зрэшты, я не фатограф (ані, Божа!). Проста як чалавеку, які трымае ў руках камэру, часам хочацца спыніць імгненьне і падзяліцца ім зь сябрамі. Часьцей за ўсё гэтым імгненьнем на маіх здымках ёсьць самыя звычайныя й звыклыя рэчы. Цалкам можа быць, што я здымаю гэты сьвет ня так, як трэба, а так, як я яго бачу. І цалкам можа быць, што і бачу я яго ня так. Але мне хочацца, каб людзі, пабачыўшы мае здымкі, паверылі, што ўсё незвычайнае жыве ў самым звычайным, а цуды ну проста таўпяцца вакол нас...
А калі прасцей: я здымаю Канаду. Гэтую цудоўную, незвычайную краіну, якая на першы пагляд такая падобная да Беларусі сваёй прыродай. Але толькі -- на першы пагляд. Вось гэтую розьніцу і хочацца выявіць.
Я здымаю мой улюбёны Таронта -- гэты трапічны горад з паўночным тварам. Дзе сонечнымі бываюць усяго толькі трыста дзён на год, і ў цянёчку бывае даходзіць да плюс сарака, а маразы асягаюць трыццаці. Дзе побач з паўночнымі соснамі, што растуць проста на камянях, цьвітуць далікатныя магноліі. Дзе бываюць белымі суклоньні, а каштаны й яблыні квітнеюць чырвоным. Дзе між хмарачосаў журчаць дзікія, з качкінымі гняздоў'ямі, рэчкі, а чароды дзікіх гусей шчыплюць траўку на дварах рэспэктабельных конда...
Ну, а канадыйцам... ім, я думаю, мусіць быць вельмі цікавым, што мы змаглі знайсьці такога цікавага іхнай самай "пасрэднай, звычайнай" краіне...
Можа тады і беларусы павераць, што іхная краіна таксама мусіць быць страшэнна цікавай для замежнікаў...
Мае фатаграфіі можна пабачыць тут:
www.photographer.ru/nonstop/author.htm?id=14192
альбомы на Photocentra
І яшчэ ёсьць фотальбомы на маёй старонцы ў Фэйсбуку:
https://www.facebook.com/iryna.varabei/photos_albums
Пераможнае фота
у штогадовым Фота конкурсе-2008 нацыянальнага часопіса "Canadian Geographic":