top of page

Belarusan Motifs Collection

designed and stitched

by Iryna Varabei

Testimonials

"What can I say about Iryna? Iryna is one of the most creative needlework artists I know. Drawing from her rich culture, she creates timeless pieces. Her colourwork is exceptional!"

Carla Canonico, ANPT Editor-in-Chief, FB

"Your work is very different from what we see, in terms of stitching and composition"

Carla Canonico, ANPT Editor-in-Chief, e-mail

About Iryna on EAC Blog

About Iryna on ONN Blog

''Iryna is a very creative person. ... Over the years, it has been interesting to see how much she relies so beautifully on her cultural background in everything she does. This is despite the fact that she has not been home, even for a visit. ... She decided to work with her traditional motifs. On the other hand, she was eager to learn new techniques. Thus was born her own distinctive ethno-modern style. It is unique, beguiling - not familiar to what we are used to seeing. 
Iryna’s stitchery is really beautiful. Her delightful Belarus designs are fun for others to stitch. They are based on old stories and are something new and enchanting to learn while stitching. ..."
- Mary Whale,
FB

 

"I discovered Iryna's lovely work Nizanka work via the magazine Needle Pulling Thread. She responded immediately to a question I had about the technique and now I am just waiting to go to my local needlework shop to get some fabric & thread and get started! PIctures to follow soon as I have enough to share! I'm so happy I flipped through this magazine as it was the best thing that caught my eye in a while! I can't wait for her to come out with more patterns!"

Jennifer Stumpf, FB

"Твае работы - геаметрыя закляцьцяў"

Сяргей Ямшчыкоў

"Ірына, залатая жрыца Таронта, аддадзеная Бацькаўшчыне!"

- Васіль Якавенка, е-mail

"Любоўю, рупнасцю сагрэта

Ірыны Варабей Планета.

Хай дзівіцца прыціхлы свет:

ёсць Беларусь сярод планет!"

Сяргей Панізнік, FB

Наша "Дзяніца"

на ўвесь свет глядзіцца.

Вырай Ірыны –

з Крывіі-Іскрына!

...Прыклад: як быць нашчадкам Еўфрасінні

- Сяргей Панізнік, FB

"Ірына - прыклад самадданае дзейнасьці па прасоўваньню Беларускае Культуры ў сьвет, падтрымкі Беларушчыны ў Канадзе і за яе межамі, праз прадуцыраваньне унікальных вырабаў, удзел у вядомых выставах. Яна робіць тое самая, шчыра, моўчкі бяз чыесь дапамогі, выдаткуючы на гэтую працу ўсе свае энергію, час, сродкі. Прыйдзе час, і твая, Ірына, персанальная выстава станецца зарганізаванаю і ў вольнай Беларусі ў Палацы Мастацтваў..."

Алесь Кот, FB

"У Палацы мастацтваў цяпер цёмна ды няўтульна , ён мусіць перажыць нейкую рэканструкцыю і аднавіць чыстыя вокны. А вышыванкі мусяць ісці ў людзі і людзьмі вышывацца. Будучыня Ірыны - гэта святы рукадзельнага мастацтва для ўсіх: ад навукова-практычнай канферэнцыі да майстар-класаў з навучаннем; мецьмем таксама друкаванае выданне з узорамі для самастойнага выканання, таксама і наборы для аматараў. Гэта ў пэўным сэнсе вытворчасць(!), але перадусім - захаванне й развіццё немасавай культуры."

- Жана Лашкевіч, FB

"Я знаёма з Ірынай шмат гадоў, ведаю няпростую гісторыю ейнага жыцьця. І што цікава, менавіта ў эміграцыі, у Канадзе, яна зрэалізавала сябе ў шмат якіх накірунках. Выклікае вялікую павагу, што Ірына змагла знайсьці сваю нішу ў выяўленчым мастацтве - стварыла беларускі брэнд ''Спірыт оф Беларусь'', які паказвае нашу адметнасьць у шматэтнічным асяроддзі Канады, будзіць цікавасьць да Беларусі. 

Было б карысным для беларускае грамадзкасьці пачуць больш пашырана пра дзейнасьць Ірыны Варабей - асобы шматграннай і цікавай. Варты ўвагі набыты ейны досьвед ня толькі адаптацыі ў замежжы, захаваньня беларускасьці, але й пашырэньня ведаў пра Беларусь, замацаваньня станоўчага іміджу Беларусі ў Заходнім Сьвеце праз разнастайныя формы мастацкай і грамадзкай працы.''

- Галіна Сяргеева, ''Радыё Свабода''

''Ірына Варабей -- шматгранны і надзвычай таленавіты чалавек. Яна знайшла сваю "беларускую нішу]] і сваё прызваньне. Пераклала з ангельскай Кастуся Акулу, якога мы абедзьве вельмі шанавалі і сябравалі з ім да канца ягонага жыцьця...
Я ганаруся, што дала ёй рэкамендацыю ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.''

- Вольга Іпатава'Радыё Свабода''

"Захапляюча, бо прыгожа... Здольнасьць заўважаць прыгажосьць, пераасэнсоўваць убачанае, тварыць сваё хараство - гэта Дар Божы, Ірына. Дзякуй, што Вы скіроўваеце свой талент у рэчышча папулярызацыі Беларускага Мастацтва й Культуры ў Вольным Свеце і на Бацькаўшчыне..."

- Алесь Кот, FB

"Нібыта ўглядаюся ў Ваш наробак:

І там Пакроваў покрыў,

утканы серабром.
З аздобы творчых «Вокнаў»

частуеце Дабром.
Дабыткам Вашай працы зырчэць і ускрыляцца...
І будзе наш паром

прыбоем наталяцца.

Пакроў прылагодзіў зямельку лісточкам.
А голаў Ірыны Прачыстай вяночкам.
Дзявоцкае лета — Купалля іскрына.
І Вы ўся — легенда, Сяброўка Ірына!"

Сяргей Панізнік

   ----

     Усе зоркі ў нашых руках

          Прысвячаецца Ірыне Варабей --
          мастаку-дызайнеру вышыўкі

“Зьедкі-сьпіткі” ў печ. Наміткі
на плячах, на пазванках…
Не іскрыны ад Ірыны, --
з о р к і  бачу на руках.
    Створаны народны строй --
    нацыя-істотны.
    Аж трапеча за гарой
    Мацярык паходны!
Бо не ў строй я стаў, -- у шэраг.
Ажно герб на галаве:
там не стала думак шэрых.
Беларусь наўкруг жыве!
    На рушнік мой, на намітку
    Зорка Алатыр лягла.
    Утрымаў Ярыла нітку,--
    і Дзядам усім  -- хвала!
Я ў Сусвеце быў ў купелі.
Птахі – творчасці ткачы,
бо з Ірынаю прапелі:
--Можна ўсё ў жыцці змагчы!"

- Сяргей Панізнік

 9.03.2019

"Вядомасьць пра ўнікальную дзейнасьць Spirit of Belarus Ірыны Варабей ужо даўно перайшла межы Канады.

З нашай знакамітай мастачкай спілкуюцца майстрыхі-вышывальніцы з больш, чым 50 краінаў.

Belarusian Nizanka працягвае свой шпацыр па кантынентах.

Твае, Іра, іголка з ніткаю з зайдроснымі пастаянствам і стабільнасьцю ствараюць мэрежі Беларушчыны ў культурнай прасторы Людзтва.

Дзякуй табе за тое, што праз сваё мастацтва ты нястомна нагадваеш Сьвету пра ўсіх Беларусаў, што па ягоных абшарах раскіданы."

- Алесь Кот, FB

You can leave your comment here

bottom of page