top of page

                 Калекцыя вышываных работ

                          Ірыны Варабей

   Дызайны беларускіх матываў са схемамі

С А К Р А Л Ь Н Ы    С Ь В Е Т    З А    В У Ш К А М   Г О Л К І

Пару словаў пра сябе. 

Пра маю творчую канцэпцыю і пра тое, чым я займаюся і навошта,

у маім артыкуле "Трэці шлях"

Жыву ў Таронта (Канада) з 1999 г.
Усё неблагое, што мной зроблена, зроблена тут і ад таго часу, як пасялілася ў Канадзе.
Тут і выявілася, што я -- празаік, журналістка, перакладчыца, мастачка-майстрыха, дызайнер ручной мастацкай вышыўкі, фатограф. 

Сябра Канадыйскай Асацыяцыі Вышывальніц з 2005 г. Embroidery Association of Canada.
У 2008 г. заснавала мастацка-дызайнерскі брэнд “Spirit of Belarus”

З 2009 г. у якасьці майстрыхі-дызайнера супрацоўнічаю пад пэрсанальным брэндам “Spirit of Belarus” з часопісам “A Needle Pulling Thread” (Канада). Рэгулярна публікую ў часопісе свае вышываныя работы разам з уступнымі да іх артыкуламі аб беларускай культуры і, натуральна, са схемамі вышывак, каб канадыйкам (і амерыканкам) было што павышываць "з беларускага". 
Разам з часопісам ANPT прымаю ўдзел у міжнародным Фестывалі рукадзельніц CreativeFestival, які рэгулярна ладзіцца штодваразы на год у Таронта.
У 2011 г. з брэндам “SoB” прынятая ў Гільдыю Канадыйскіх Дызайнераў Вышыўкі.


Распачала і работаю над замацаваньнем тэрміну ''Belarusan Nizanka" для традыцыйнай беларускай вышывальнай тэхнікі "процяг'' у міжнанародную тэрміналогію, распрацаванінем і пашырэньнем яе ўжывання ў сьвеце сучаснага вышывальнага мастацтва.

Belarusan Nizanka ўвайшла ў канадыйскі каталог-банк існуючых вышывальных тэхнік 

Я напісала і распаўсюдзіла па сеціве "Belarusan Nizanka Tutorial", дапаможнік для самастойнага навучання, праводжу класы, варштаты ў клубах, гільдыях, на Фестывалі рукатвораў.

 

У 2016 г. дзьве мае работы ўвайшлі ў канадыйскае штотрыгадовае перасовачнае Шоў "Threadworks-2016". І яны тры гады вандравалі па гарадах Антарыё. Адбор быў на конкурснай падставе, з усёй Канады.

 

А яшчэ:

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2008 г.

Пішу па-беларуску (часам было й па-ангельску), перакладаю. 

Публікуся ў “Дзеяслове”, “Нашай Ніве”, “Беларускім слове” (Канада), “Беларусе” (ЗША).

У 2005 г. у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выдадзена мая кніга “Там, дзе сэрца маё”

У 2008 г. – у маім перакладзе з ангельскай раман Кастуся Акулы “Заўтра ёсьць учора”(Tomorrow Is Yesterday).

У сеціве ўсе мае кніжкі можна пагартаць і пачытаць тут або тут.

Цяпер займаюся перакладам літаратурных твораў канадскіх індзейцаў.  Публікаваныя ўжо пераклады можна знайсьці ў часопісах "Беларус" і "Дзеяслоў". Гатова да выданьня кніжка Паўлін Джонсан "Легенды Ванкувера"

Некаторые пераклады ўжо можна прачытаць на маім вэбсайце (не хапае рук на хуткую працу над сайтам...). Або ў маім адмысловым блогу "Згубленая выспа" .  
 


У 2018 г. узнагароджана Радай БНР "Медалём Стагодздзя".

"У знак прызнання заслугаў у папулярызацыі Беларусі праз мастацтва".

Ганаруся сваім сяброўствам у:

Таронтаўскай Гільдыі Вышывальніц              Toronto Guild of Stitchery

Гільдыі Канадыйскіх Дызайнераў Вышыўкі             Needlework Designers of Canada

Асацыяцыі Вышывальніц Канады                   Embroiderer's Association of Canada

Беларускім Інстытуце Навукі й Мастацтва у Канадзе / Belarusan Institute of Science and Arts (BINiM) in Canada

Саюзе беларускіх пісьменьнікаў

а таксама супрацоўніцтвам з:   часопісам"A Needle Pulling Tread"

Фестывалем    CreativFestival

  • Spirit Of Belarus Page
  • Blog. (in Belarusan)
  • Pinterest SoB
  • Etsy shope
  • Craftsy shope
bottom of page