Аднойчы я ўбычыла адну састарэлую пару...
У той час я жыла пад уражаньнем знакамітага літаратурнага твора --
“Найвышэйшая песьня Саламона”, выдадзеная прыгожай асобнай кнігай
на беларускай, расейскай і ангельскай мовах, была знайдзена мной у бібліятэцы,
дзе я працавала ў той час.
Гэта сталася адкрыцьцём для мяне: ніколі раней
не чытала яе ўважліва, і, спакусіўшыся параўнаньнем вершаў,
была захопленая імі самімі.
Прыгожыя, цудоўныя вершы! Трохі па-юнацку наіўныя,
але ж прытым мілыя й шчырыя.
Нешта, праўда, зьлёгку раздражняла ў іх. Хаця я й не задумывалася, што.
Але, што ж з таго, калі вершы ўсё адно запаўняюць усе твае думкі й пачуцьці...
А потым я ўбачыла тую пару.
Ён быў з кіем, у чорных акулярах. А яна кіравала ягонымі крокамі.
Ён трымаў яе за руку і быў такім ўважлівым да яе, што здавалася,
што гэта ён вядзе яе, а не яна яго...
Я глядзела на іх... а радкі “"Песьні..."” круціліся ў маёй галаве...
і тады я зразумела, што раздражняла мяне ў іх.
Адна фраза нарадзілася ў маёй галаве,
і пазьней яна стала першым радком
маёй песьні...
Новая Песьня песьняў
Саламона
А я бы кахала цябе, нават калі б была сьляпой.
Мне не патрэбныя вочы, каб бачыць,
якая прыгожая й пяшчотная
твая душа ёсьць.
Я б пачула голас сэрца твайго,
нават калі б была глухой.
На любой мове я зразумею,
які сьветлы й добры твой розум.
Я б магла быць нямой – ты разумееш мяне,
нават калі я маўчу.
Такія блізкія нашыя душы.
Я бы знайшла цябе,
нават калі б ты жыў
у іншых сусьветах.
Як гэта я апынулася там,
дзе жывеш ты?
Гэта ўсьмешка зорак? – ці непазьбежнасьць?
Так зьвязаны нашыя душы. Чаму?..
Што нам ў нашых целах? Калі яны адно - матэрыя.
Мы адораны імі ў гэтым сьвеце,
каб толькі магчы
праявіць пяшчоту.
Ведаю, аднойчы я растаю зьнічкай у тваіх руках...
І там, у іншых сусьветах, дзе няма прасторы й часу,
дзе няма зямных умоўнасьцяў і путаў,
– мы сустрэнемся ізноў.
Дзе нашыя думкі, зьлітыя ў адно,
загучаць суладна і свабодна...
І я гляжу ў твае вочы
як у шлях да Вечнасьці...
Ірына Варабей
пераклад з ангельскага арыгіналу ''The New Song by Solomon"