top of page

вытрымкі з колішняга форуму на сайце ''Хартыя - 97'',

2003 г.

Вітовт з Харкова // 19:23, 23/07/2003
Жодний нічого не промовив про українські національні символи, тож продовжу трохи врізноманітнювати цей форум своїм українськомовним безглуздям :).

Щодо "Заходу па-над балотам" - файний вираз, майже покотився просто підлогою від уявлення цього, запишу в нотатничок. А що відомо про походження біло-чирвоно-білого прапору? Щось не зміг знайти, якщо хтось знає - відповість, будь ласка :).

 

цётка // 20:17, 24/07/2003
для Вітовта з Харкова
Дабаўлю яшчэ сучаснага фальклёру: сала-мяса-сала. :)))
А яшчэ: “тухлая яешня на патэльні”. І - “першы партызан”. :))

 

для Вітовта з Харкова

Вы задалі, трэба сказаць, “сакральнае” пытаньне...  І колькі разоў задасьцё гэтае пытаньне, столькі адказаў пачуеце.  ...І ўсе будуць сапраўднымі. ...І ніхто са шчырых беларусаў не ўсумніцца ў тым, што гэта спрадвечны наш гістарычны сьцяг, хоць, можа, нават і ня будзе ведаць, чаму. ...Гэта на падсьвядомасьці, у генах.

Вам раскажуць казкі-легенды і нават суперсучасныя з совково-затасканым сюжэтам пра кроў народных герояў (прабачце, Сьвядомі гарадзенец... :(  ).  Вам прывядуць дакладныя факты, як нейкі рыцар падарыў некаму (Альгерду, здаецца) герб і сьцяг з чырвоным і белым колерамі...

Ці раскажуць, што гэтыя колеры былі перанесены на вайсковыя сьцягі з дзяржаўнага герба ВКЛ “Пагоня”: сярэбраны коньнік на белым кані на чырвоным фоне. Скажуць, што чырвоны – гэта кроў і мужнасьць, а белы -  чысты, свабодны, незалежны... (як першы сьнег...)  ...Можа, і так.

Нехта ўспомніць, што чырвоны – гэта старажытны агульнаславянскі колер, а белымі нашыя землі называлі здаўна. Вось і чытайце: белыя славяне – белыя русы.

Але можна заглянуць значна глыбей, туды, дзе Белая і Чырвоная Русь існавалі яшчэ задоўга-задоўга да Рагвалода, куды яшчэ цяжка і прасьцірнуць нам свой позірк, бо фактычнымі сьведкамі тых часаў нам засталіся, бадай што, толькі нашы ўлюбёныя і зацята паўтараемыя нашымі продкамі вышываныя чырвоныя сымбалі на белым фоне...  Сымбалі... расшыфраўка якіх ня меньш значная, чым дасьледаваньне надпісаў у ягіпецкіх пірамідах. ...Старыжытнае пісьмо. Зашыфраваная мудрасьць.

Ёсьць у тых сымбалях наш улюбёны коньнік. Азначаў ён сына Сонца і Зямлі бога Ярылу, ад якога, як лічылі продкі, вялі яны свой род. (гл.: рыдлó, араць, арыі... – той, хто распачаў земляробства) ...Пасьля прыняцьця хрысьціянства ён трансфармаваўся ў сьвятога Юрыя, потым у белага рыцара.

Чаму ж белы і чырвоны?

...Ува многіх культурах сьвету я знаходжу ідэнтычныя з нашымі сымбалі. Так зьяднаныя знакі Сонца і Зямлі, што азначыюць у нас ‘абуджэньне прыроды’, вельмі падобны на тыбецкі сымбаль ‘кола жыцьця’, што азначае ‘вечнасьць жыцьця’.  ...Можа, і значэньне колераў паглядзець там? ...Чырвоны – агонь, энэргія, жыцьцё.  ...Зямля – тое, што дае жыцьцё, родзіць. Сонца – тое, што дае энэргію...  ?..

Зь белым складаней. У розных культурах сьвету ён мае рознае, процілеглае значэньне. Ува многіх – колер Вышэйшай сілы (Хрыста апранаюць у белае).  

У міталёгіі канадыйскіх індзейцаў (а яны, ёсьць версія, выйшлі з Тыбету) я знайшла: белы – поўнач, сьмерць... Ну што ж, індзейцы па філасофску адносяцца да сьмерці – як пераход у сьвет духаў.  ...Ці ў Царства небеснае? ...Ці ў астральны сьвет?..

Што ж, белы й чырвоны – як у нашых старажытных казках: вада жывая й мёртвая – няспынны ход калаўрота жыцьця...  ?..

 

Можа гэта нашая Карма?..

 

А мы вынішчаемся...

Зноў адраджаемся.

- Мы ачышчаемся.

bottom of page