top of page

вярнуцца:    да     Галоўнай      Літаратурных твораў    Перакладаў   

​"Гэтыя легенды распавёў мне сам Джо Капілана, апошні Правадыр з Ванкувера, мой пачэсны сябар, з якім я мела гонар пазнаёміцца ў Лёндане ў 1906 г., падчас ягонага візыту ў Англію, калі ён быў прыняты ў Букінгемскім Палацы Ягонай Вялікасьцю Каралём Эдвардам VІІ ды Каралевай Аляксандрай. Той акалічнасьці, што я змагла павітаць Правадыра Капілана на мове Чынук у той час, як мы абое знаходзіліся за шмат тысячаў кіляметраў ад дому, я забавязана нашым сяброўствам і тым даверам, якім ён так шчыра адарыў мяне, калі пазьней я пасялілася на ягоным родным Ціхаакіянскім Ўзьбярэжжы. Гэтыя легенды ён расказваў мне час па часе, па настрою, і часта падкрэсьліваў, што ніводзін англамоўны чалавек іх яшчэ ніколі ня чуў, акрамя мяне".





Э. Паўлін Джонсан-Тэкэянўакей

уся кніга -
чытаць, спампаваць

Легенды Ванкувера

 Legends of Vancouver

Паўлін Джонсан-Тэкэянўакей

              Pauline Johnson-Tekahionwake


Паўлін Джонсан нарадзілася ў 1861 годзе ў Чыфсвудзе, у сваім радавым доме ў Рэзервацыі Шасьці Індзейскіх Народаў блізу Брэндфарда, што ў Антарыё, Канада. Ейны бацька быў вядомым Правадыром народу Магаўк, чыё радавое індзейскае імя Тэкэянўакей узыходзіць да заснаваньня Канфэдэрацыі Іракезаў у 15 ст. яшчэ да таго часу, як эўрапейцы адкрылі Амерыку.
Паўлін ганарылася сваімі карэннымі продкамі, заўсёды падпісваючы сваё імя “Э. Паўлін Джонсан-Тэкэянўакей”.
Гэткім жа чынам яна ганарылася і сваёй маці, Эмілі Гоўэлс, якая была сваячкай англіканцкага месіянэра ды стрыечнай сястрой вядомага амерыканскага пісьменьніка  Вільяма Гоўэлса. Паўліна захаплялася сьмеласьцю сваёй маці выйсьці замуж за Магаўка ды выхоўваць сваіх дзяцей у “індзейскім духу ды патрыятызме” – паводле Паўлініных слоў.
Свае вершы ды апавяданьні яна пачала друкаваць ды выконваць на публіцы ў 1886 г. і ў наступныя дваццаць гадоў, выступаючы ў Таронта, пасьля ў Злучаных Штатах ды Англіі, зрабілася самай славутай канадыйскай пісьменьніцай. У эпоху, папярэднюю радыё ды тэлебачаньню, у залаты век публічных літаратурных выкананьняў яна была сапраўднай зоркай.
У 1909 адышоўшы на адпачынак ад сцэны, яна пераехала ў Ванкувер, дзе аднавіла сяброўства са сваім “цілікам-скукамам” (вялікім сябрам) Джозэфам Капілана, правадыром племені Сквамішаў, што жылі на Ціхаакіянскім Узьбярэжжы. Падчас даўгіх гасьцяваньняў ды канойных вандровак, ён апавядаў ёй паданьні свайго народу, якія яна літаратурна аформіла ў знакамітыя “Легенды Ванкувера”.
Натхнённыя сумоўем паміж паэткай Магаўк ды апавядаўцам Скваміш, пададзеныя аўтаркай спачатку як вынік сяброўства, “Легенды Ванкувэра” зрабіліся клясікай, сапраўднай пэрлінай канадыйскай індзейскай ды дзіцячай літаратуры.

 

Ірына Варабей

Таронта, 2009.


-- Так, -- сказаў мой стары цілікам, -- мы, індзейцы, шмат чаго згубілі. Мы згубілі нашыя землі й лясы, нашую дзічыну й рыбу; мы страцілі нашую старажытную веру, нашую старую добрую вопратку; цяпер моладзь забывае нават матчыну мову, а зь ёю легенды й традыцыі нашых дзядоў.
Ня можам мы паклікаць свае даўніны -- ня вернецца яна да нас. Хадзі-не хадзі па старых горных сьцежках, шукай-не шукай яе там у цішы. Няма яе там болей. Вяслуй хоць месяц па моры – але ня знойдуць нашыя чоўны таго рэчышча, што прывялі б у індзейскую даўніну. Яна страчана назаўжды. Вось, як тая Выспа, што ў Паўночнай Затоцы. Дык іх шмат было там, але ніводнае больш не знайсьці.
-- Там жа шмат выспаў, у Паўночнай Затоцы.
-- Але той, што індзейцы шукаюць вось ужо шмат дзясяткаў летаў, – гэнай там няма...    працяг

 

"Згубленая выспа" 


Ці даводзілася вам калі-небудзь вандраваць праз даліны Сухога Пасу? Марнавацца дзень у дзень у калясцы, калі за лейцамі чацьвёркі коней сядзіць якісь “Курчавы” ці “Нікалá Нэд” ды ліха запраўляе і сваімі спрактыкаванымі “маляўкамі”, і павозкай, якая арэліць ды матляецца ўніз ды верх па гэтых страхотных горных сьцяжынах, што пятляюць, раскіданыя бы тыя шматкі рудога павуціньня па верхатурах ды стромах Аканагана, па землях Нікалá ды Сімілкаміна? Калі так, то вы пэўна чулі покліч Скукама-Квахтуна, як Чынукі* завуць свае бурклівыя, камяністыя ручаі, што пяюць на сваім шляху праз каньёны музыку такую пяшчотную й такую напорыстую, што праз многія месяцы ейнае рэха яшчэ гучыць ў вас у вушах, і вы будзеце праз усе наступныя гады чуць, як галасы тых горных рэк клічуць вас вярнуцца туды....    працяг

''Сьцежка Туламіна''

 

...Раптам яна пачула лёгкі шоргат, быццам птушынае крыло шуганула ў паветры. Тады ля ейных ног упала тонкая пругкая страла. Дзіця лесу, яна зразумела, што страла была спушчана не ў яе, а для яе. Яна агледзелася, як зьвярок. Тады ейнае пільнае вока злавіла абрысы прывабнай, страмкой постаці на вяршыні за ракой... працяг

"Сьцежка Таламіна"

 

 

-- Але ж ты не паверыш у тую гісторыю, калі будзеш думаць, што марскіх зьмеяў не бывае.
-- Я паверу ва ўсё, што ты мне тут распавядзеш, Правадыр. Я ўжо гатовая верыць. Ты ведаеш, я ж таксама з забабоннай расы, і ўсе мае дачыненьні з бледнатварымі так і не пазбавілі мяне майго прыроджнага права верыць у дзівосныя здарэньні.
-- Ты заўсёды разумееш, -- сказаў ён, памаўчаўшы.
-- Гэта сэрца маё разумее, -- заўважыла я ціха.
Ён кінуў ня мяне позірк, пасьміхнуўся адной са сваіх прамяністых усьмешак ды засьмяяўся:

-- О так, скукам* там-там!.....    працяг

 

"Марскі зьмей"

 

 

...Але гукі труб вайны, бой барабанаў па ўсёй Эўропе даносілі да дзікіх лясоў Ціхаакіянскага Ўзьбярэжжа вестку аб тым, што вялікі “Талісман Сквамішаў” нарэшце дабраўся да Напалеона; што ад гэтага часу й надалей ягоная кар’ера была адной вялізнай перамогай, што ён выйграваў адну бітву за другой, заваёўваў краіну за краінай, і калі б ня тое страшэнннае няшчасьце, што можа толькі напаткаць ваяра, то мог бы зрабіцца валадаром усяго сьвету..працяг

 

"Легенда Сквамішаў пра Напалеона"

 

-- Хіба не падобна яна да страмкога чалавека? – запытаўся ён.​

-- Але. На нейкага шляхетнага, годнага воя.

-- Гэта і ёсьць чалавек. І ёсьць вой. Які змагаўся за тое, што ёсьць шляхетным ды годным.

-- Што ты ўважаеш за шляхетнае й годнае, Правадыр? – зацікавілася я.

І я не забуду ягоны адказ, гэта былі ўсяго два словы, яны зьдзівілі ды ўразілі. Ён адказаў проста:

-- Чыстае бацькоўства. ....   

 

            "Сіваш-скала"

 

Яны стаялі ў адзін шыхт перад паўдзённымі воямі. З узьнятымі тварамі, з выклікам у вачах, з голымі грудзямі. Яны ўсе нахіліліся ды паклалі ля ног сваю зброю, тады станулі проста, з пустымі рукамі ды засьмяяліся ў твар сьмерці. Тысячы стрэлаў працялі паветра, з дзьвюх сотняў высакародных паўночных глотак вырваўся сьмяротны вокліч, трыюмфальны, як перамога каралёў – і тады дзьве сотні бясстрашных паўночных сэрцаў спынілі сваё біцьцё.


А назаўтра паўдзённікі ўбачылі, што на месцы, дзе ўчора загінулі воі, вырасла мора палымяных агонь-кветак.....    працяг

 

"Выспа мертвых"

 

А мора ўсё напаўзала, напаўзала й напаўзала.

На грэбні скалаў вакол Прыгожага возера сабраліся наканаваныя на загін плямёны. Ніводзін чалавек не спрабаваў нават трапіць у човен. Не было ні галашэнняў, ні плачу, ні енкаў аб ратаваньні.

-- Дзеткі нашыя, жывіце! – адзінае, што пачулі на разьвітаньне, тыя, хто захаваўся ў човене, калі вада дасягнула самае вяршыні, і – човен паплыў. Апошняе, што яны бачылі, была макаўка самага высокага дрэва, а тады – увесь сьвет стаўся спрэс вадой......    

"Патоп"

 

 

Нешта бліснула ў цёмнай вадзе, не падобнае на выкіды параплава. Я нахілілася, намагаючыся разгледзець. Дзьве серабрыстыя рыбкі плёскаліся ля паверхні вады, ловячы апошнія промні суклоньня, мігцелі, як каштоўныя камяні. Я хутка азірнулася на цілікама. Ён глядзеў на мяне – суцэльны сьвет запытальнага смутку ў ягоных вачах.

-- Гэныя дзьве серабрыстыя рыбкі..? – запыталася я.

Ён усьміхнуўся з палёгкай.

-- Я ж казаў. Ты ведаеш, якія мы, бо ты адна з нас. Так, гэтых рыбак можна ўбачыць адно ў гэтых водах. І іх заўсёды няйнакш, як дзьве. Гэта – Яада са сваёй парай, усё шукае дух жанчыны Гайда – сваёй маці.  ...    

 

"Шэрая Арка"

 
bottom of page